Get Mystery Box with random crypto!

На раскопках пад Мінскам чарговая знаходка з гербам полацкага | Еўрарадыё | Еврорадио

На раскопках пад Мінскам чарговая знаходка з гербам полацкага князя Ізяслава — фрагмент посуду. Год таму там жа знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя. Знаходка датуецца канцом X — пачаткам XI стагоддзяў.

Маштабныя раскопкі на рацэ Менка праходзяць з вясны. Археолагі шукаюць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці".