Get Mystery Box with random crypto!

26 лістапада у Клюбе Проза пройдзе прэзентацыя рамана „Гэй Бэ | Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі беларусам Уроцлава 🤍❤️🤍

26 лістапада у Клюбе Проза пройдзе прэзентацыя рамана „Гэй Бэн Гіном” аднаго з найбольш вядомых сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзіміра Някляева, з удзелам аўтара і канцэрт барда Тодара Вайцюшкевіча
Раман „Гэй Бэн Гіном” ня змог выйсьці ў Беларусі з увагі на самое прозвішча аўтара але таксама і на тэматыку.
Раман пісаўся ў гаду 2016-2020 між іншым у Менску, Маскве, Вільні і Ню Ёрку.
Кніга на беларускай мове выдадзена ў Польшчы Фондам Kamunikat.org
Нам вельмі хочацца, каб трапіла яна да беларускага чытача. Аднак па палітычных прычынах перадаць яе ў Беларусь будзе вельмі цяжка альбо нават і нерэальна.
Дзе: Клюб Проза, Przejście Garncarskie 2
Калі: 26 лістапада 2021 18:00

Рэгістрацыя на спатканне: https://forms.gle/YcAfUA1k3vcbm8mD9
Прэзентацыя будзе таксама транслявацца ў Інтэрнэце
Арганізатар: Фонд Kamunikat.org
Суарганізатары:
Wrocławski Dom Literatury
Fundacja Za Wolność Waszą i Naszą