Get Mystery Box with random crypto!

СТЭРЭАТЫПЫ ЖЫВУЦЬ У МОВЕ Бясплатная сустрэча з грамадзянамі Б | Інфармацыя, мерапрыемствы, акцыі беларусам Уроцлава 🤍❤️🤍

СТЭРЭАТЫПЫ ЖЫВУЦЬ У МОВЕ

Бясплатная сустрэча з грамадзянамі Беларусі, якія ўжо пераехалі ва Уроцлаў альбо толькі плануюць гэта зрабіць.

Тэрмін спаткання: 23 лістапада (аўторак)
Час:18:00 - 20:00 польскага часу

Удзельнікі інфармацыйнай сустрэчы даведаюцца:
Моўныя стэрэятыпы ў сучаснай польскай мове. Чаму "Паляк на ўсё здольны", "Татар" гэта сырое мяса" а "французскі пёсік" гэта вельмі далікатны чалавек?
Праблемныя рысы польскай мовы: насовыя галосныя ą i ę, флексыйныя канчаткі, клікальны падзеж і г.д.
Вы былі сёння ў салоне urody? "Фальшывыя сябры" перакладчыка, з'яўляюцца крыніцай шматлікіх моўных непаразуменняў.
Польскія фразеалагізмы і прымаўкі з'яўляюцца багатым зборам інфармацыі пра Польшчу і Палякаў.
Ці змогуць зразумець адзін аднаго Паляк і Беларус? Моўныя падабенствы і адрозненні. Адкуль яны паходзяць?

Вядучы спаткання: Даріўш Клехоўскі - філолаг і навуковец. У 2003–2009 гадах быў выкладчыкам польскай мовы і польскай літаратуры ў Сібірскім федэральным універсітэце ў Краснаярску. Менеджэр па культуры і дыпламат. У 2010-2011 гадах ад імя Інстытута Адама Міцкевіча адказваў за культурную праграму ў Мінску ў рамках польскага старшынства ў Савеце Еўропы. У 2015-2019 гадах быў дырэктарам Польскага інстытута ў Маскве.

Мова сустрэчы: руская.

Сустрэча ў рэжыме анлайн з выкарыстаннем праграмы ZOOM. Падчас спаткання з экспертамі будзе магчымасць задаць пытанне.

Рэгістрацыя: https://forms.gle/S3JvfWdNDbcWXMbi9

Projekt dofinansowany przez Gminę Wrocław w ramach programu „Wrocławska Strategia Dialogu Międzykulturowego" 2018-2022, www.wroclaw.pl oraz Fundację Solidarności Międzynarodowej w ramach polskiej współpracy rozwojowej Ministerstwa Spraw Zagranicznych RP. #FundacjaSolidarnościMiędzynarodowej #polskapomoc