Get Mystery Box with random crypto!

Dynko

Лагатып тэлеграм-канала dynkobelarus — Dynko D
Лагатып тэлеграм-канала dynkobelarus — Dynko
Адрас канала: @dynkobelarus
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Краіна: Беларусь
Падпісчыкі: 143
Апісанне з канала

opinions from Belarus / меркаванні з Беларусі. NN.BY chief editor channel / Канал шэф-рэдактара "Нашай Нівы"

Ratings & Reviews

1.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 2

2020-06-30 00:02:38 выбары без правіл
216 views21:02
Адкрыць / каментаваць
2020-06-28 16:58:02 https://nashaniva.by/?c=ar&i=254333&fbclid=IwAR1ztJomiX8Bi3zJYcs32M9QNLKvYeKuLGQuYcORqI1sEVgt2hJ3BVGF-Qg
255 views13:58
Адкрыць / каментаваць
2020-06-25 20:54:54 «Наша Ніва» ад заўтра будзе даступная па адрасе Nashaniva.by

Сёння ўначы перастаў адчыняцца NN.by. Прычына аказалася ў тым, што ў Рэдакцыі «Нашай Нівы» забралі гэты адрас.

Як так сталася? Беларускі інтэрнэт кантралюецца Аператыўна-аналітычным цэнтрам пры прэзідэнце. Гэта ведамства вызначыла пяць прыватных кампаній, якія займаюцца рэгістрацыяй назваў сайтаў (даменаў). Уласнікі сайтаў павінны штогод аплачваць арэнду, цана — каля 25 (дваццаці пяці) рублёў.

Наш дамен зарэгістраваны ў кампаніі «Адкрыты кантакт», а хостынг і электронная пошта знаходзіліся на серверах другой, «Надзейныя праграмы». Нейкім загадкавым чынам аказалася, што спам-фільтр адправіў чатыры лісты з нагадваннямі ад «Адкрытага кантакта» ў глыбокую сметніцу. Адпаведна, мы не атрымалі рахункаў на аплату 25 (дваццаці пяці) рублёў.
Затое, напрыклад, іншыя мэйлы з таго ж адраса, напрыклад, з праверкай кантактнай інфармацыі, даляцелі некалькі дзён таму без усялякіх перашкод.

Між тым менавіта ад пачатку 2020 года дзяржава зрабіла правілы гульні больш жорсткімі. Калі пратэрмінаваў аплату хаця б на дзень, дамен адразу адбіраюць (раней давалі дадатковы месяц на аплату) і выстаўляюць на аўкцыён.

Як толькі мы даведаліся пра адключэнне NN.BY, уначы а 1:20 мы пабудзілі кіраўніцтва Міністэрства інфармацыі, звязваліся з «Адкрытым кантактам» і «Надзейнымі праграмамі». Увечары сустракаліся з міністрам інфармацыі. Мы таксама ведаем, што наша сітуацыя абмяркоўвалася сілавікамі. Аднак да вечара 25 чэрвеня нічога так і не рашылася.

Рэдакцыя тэрмінова – спадзяёмся, ад заўтра, запусціць новы сайт па запасным адрасе Nashaniva.by. Калі ласка, дадайце яго ў закладкі і праінфармуеце сяброў вусна і ў сацыяльных сетках, дзе цяпер шукаць праўдзівую інфармацыю па-беларуску.

Адрас — гэта ўсяго толькі тэхнічнае найменне. Якой бы прыгожай ні была назва, калі там будзе тупая прапаганда, людзі не будуць яе чытаць. Галоўнае багацце «Нашай Нівы» — аўдыторыя, сотні тысяч патрыятычных беларусаў, якія стаяць за намі.

«Нашу Ніву», зерне беларускасці, хацелі б выціснуць з Беларусі. Але не ўдасца.
З аднаго боку, мы нібы бяссільныя супраць сваволі – і цяпер, і ў будучыні будзем бяссільныя. Але нас не зломіш. Вытрымка -- сіла бяссільных.

Таму мы выстаім перад гэтым і больш моцнымі выпрабаваннямі, падрыхтаванымі для незалежнай прэсы і блогераў на бліжэйшы час.

Пакуль жывыя, будзем працягваць рабіць СМІ на беларускай мове. Не на адной платформе, дык на другой. Жыве Беларусь!

На першым этапе нам будзе патрэбная ваша салідарнасць, каб распаўсюдзіць інфармацыю, дзе зараз чытаць «НН» – Nashaniva.by. Трымаемся разам!
38 views17:54
Адкрыць / каментаваць
2020-06-17 22:53:05 Лукашэнкаўская Беларусь як яна ёсць. Вядзём сына ў беларускамоўны садок, а там загадчыца не толькі на што не ўмее, але і не робіць намагання гаварыць па-беларуску. Першая думка: добра ж ты галасы лічыш, калі такую цябе прафнепрыдатную трымаюць загадчыцай беларускамоўнага садка.
244 views19:53
Адкрыць / каментаваць
2020-06-05 14:38:19
Прыгожы жэст салідарнасці зрабілі палякі. 47 фур, адных апаратаў ШВЛ - 30 штук. Dziękujemy!
656 views11:38
Адкрыць / каментаваць
2020-05-29 22:44:31
Мне ўжо 46, а ў мяне ў грудзях усё сціскаецца, калі адбываюцца такія подлыя справы, як затрыманне Ціханоўскага. І нібы сам гэта перажываю.
453 views19:44
Адкрыць / каментаваць
2020-05-29 12:42:54 Вось што за чалавек Антон Астаповіч? Спрабаваў дабіцца дэмантажу памятных камянёў пад Мілавідамі, дзіўнае рабіў у Курапатах, цяпер патрабуе ад уладаў знайсці і пакараць тых, хто паставіў помнік на магіле паўстанца Генрыка Дмахоўскага. "Пазаўчора атрымаў інфармацыю з Віцебскага аблвыканкама, што будуць выяўляць, хто меў дачыненне да ўсталявання манумента з парушэннем заканадаўства, каб прыцягнуць іх да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.4. Я задаволены", - піша. Нейкая антыматэрыя пад шыльдай "абароны помнікаў".

https://nn.by/?c=ar&i=252387
229 views09:42
Адкрыць / каментаваць
2020-05-24 14:55:54
так новым сімвалам пратэсту сталі тапкі
245 views11:55
Адкрыць / каментаваць
2020-05-12 15:30:15 Вось чым Наша Ніва займаецца апошнія два месяцы, фактычна.
Владимир
15:00 (26 минут назад)
кому: nn@nn.by
Здравствуйте. Если это после вашего вмешательства, врачи зашевелились, вокруг семьи моей сестры в в/г Колодищах, то хочу выразить вам большую благодарность. Начали лечить и контролировать.
366 views12:30
Адкрыць / каментаваць
2020-05-12 13:55:56
Павага Віктару Бабарыку.
275 viewsedited  10:55
Адкрыць / каментаваць