Get Mystery Box with random crypto!

Сшытак з запісамі Умара ібн Саіда стаў асновай невялікай калек | Iqtibās

Сшытак з запісамі Умара ібн Саіда стаў асновай невялікай калекцыі, якую сабраў адзін з заснавальнікаў Амерыканскага этналагічнага таварыства і абаліцыяніст Тэадор Дўайт (1796-1866): ісламская і заходнеафрыканская культуры вельмі цікавілі яго. Дўайт арганізаваў пераклад аўтабіяграіі Ібн Саіда на ангельскую мову, дадаў да яе яшчэ некалькі дакументаў, і ў выніку сфармавалася так званая “калекцыя Умара ібн Саіда” (42 дакументы на арабскай і ангельскай мовах), якую некалькі гадоў таму Бібліятэка Кангрэса ЗША адкрыла на сваім сайце для чытачоў з усяго свету: https://www.loc.gov/collections/omar-ibn-said-collection/about-this-collection/