Get Mystery Box with random crypto!

Напрыканцы 1820-х гадоў (больш дакладны час назваць цяжка) адз | Iqtibās

Напрыканцы 1820-х гадоў (больш дакладны час назваць цяжка) адзін з вязняў турмы горада Файетвіль, што ў Паўночнай Караліне, пачаў маляваць на сцяне камеры дзіўныя знакі. Вязня звалі Умар ібн Саід, а дзіўныя знакі былі літарамі арабскага алфавіта, якімі ён запісваў гісторыю свайго жыцця. Умар ібн Саід быў адукаваным чалавекам: прадстаўнік народа фульбэ, ён нарадзіўся ў заходняй Афрыцы ў мясцовасці паміж рэкамі Сенегал і Гамбія. На працягу дваццаці пяці гадоў Ібн Саід спасцігаў розныя навукі пад кіраўніцтвам свайго брата і яшчэ двух мусульманскіх рэлігійных аўтарытэтаў. Потым вярнуўся ў родныя мясціны, дзе аднойчы быў захоплены атрадам гандляроў рабамі і дастаўлены ў паўночнаамерыканскі Чарльстон. Ад свайго першага гаспадара Умар ібн Саід збег, праз што і трапіў ў вязніцу, сценам якой ён пачаў распавядаць пра свае прыгоды. Пасля шаснаццаці дзён арышту Ібн Саід апынуўся ў гаспадарцы, якая належала брату губернатара Паўночнай Караліны. Там ён заставаўся да сваёй смерці ў канцы 1880-х. Пасля сябе Умар ібн Саід пакінуў аўтабіяграфію, запісаную ўжо на паперы, - адзіную вядомую арабскамоўную аўтабіяграфію амерыканскага раба.