Get Mystery Box with random crypto!

А вы ўжо ведаеце ўсіх беларусаў Вільні? Мы – не, таму прапану | CreateCulture Group

А вы ўжо ведаеце ўсіх беларусаў Вільні?
Мы – не, таму прапануем вам завітаць на адмысловую вечарыну-нэтворкінг 19 жніўня ў незвычайнам месцы Вільні – Галерэі Фантомас


Мы лічым, што трэба не толькі пазнаёміцца, але і даведацца больш адзін пра аднаго. Прыходзьце заводзіць новыя знаёмствы, абдымацца з сябрамі, гутарыць, смяяцца, слухаць музыку ў цікавым месцы і ў добрай кампаніі.

На вечарыне будзе адкрыты мікрафон, і ва ўсіх жадаючых будзе 3 хвіліны, каб расказаць/ выканаць/ прапанаваць. Можа ў вас ёсць ініцыятыва, пра якую трэба даведацца ўсім? Цi вы музыка і хочаце сыграць нешта для нас? Вы паэт і хочаце прачытаць верш? Вы адмін чата кам'юніці па інтарэсам або чата суседзяў і хочаце пра яго расказаць?

Праграма:
18:30-19:30 – Welcome | Mingle (міні-актыўнасці)
19:30-20:15 – Speed Friending
20:30-21:00 – Адкрыты мікрафон
21:00-21:30 – Музычная паўза
21:30-22:00 – Адкрыты мікрафон
22:00-23:00 – Stereobeaver Dj-set
Пасля 23:00 – After-party па жаданні і настроі

19 жніўня (пятніца)
18:30 – дзверы | 19:30 – пачатак
FANTOMAS GALLERY (Vytauto g. 57)*
Уваход: 5 еўра на месцы КЭШАМ
Удзел па папярэдняй рэгістрацыі па спасылцы

Арганізатары: CreateCulture Group – Надзея Ількевіч і Таццяна Штэйнбук
*Звяртаем вашу ўвагу, што на бары можна будзе купіць напоі і снэкі за КЭШ.