Get Mystery Box with random crypto!

Тры месяцы доўжылася рэзідэнцыя па стварэнні праектаў салідарн | CreateCulture Group

Тры месяцы доўжылася рэзідэнцыя па стварэнні праектаў салідарнасці з Украінай Cultural Bridge. Тры месяцы плённай працы з таленавітымі людзьмі з Беларусі і Украіны

За гэты час рэзідэнты стварылі і правялі мерапрыествы ў трох гарадах: Вільнюсе, Тбілісі і Варшаве. Усе імрэзы атрымаліся вельмі рознымі, кожная са сваім настроем і характарам, але ўсе аднолькава шчырыя і ўтульныя.

Нагадаем, што гэта былі за мерапрыемствы:
Майстар-клас па беларускіх і ўкраінскіх спеўных і танцавальных традыцыях «Гучна!» (Вільня)
Тэатральны квэст «Падарожжа да зор» па матывах «Маленькага прынца» (Тбілісі)
Jam-перформанс беларускіх і ўкраінскіх музыкаў «Паэтон» (Варшава)

У імпрэзах узялі ўдзел больш за 160 гасцей з розных краін, але пераважна, канешне, беларусы і ўкраінцы. Разам мы танцавалі, спявалі, адпраўляліся ў прыгоды, імправізавалі, а таксама знаёміліся і дамаўляліся пра будучыя сустрэчы і сумесныя праекты.

Дзякуем усім, хто далучыўся да мерапрыемстваў Cultural Bridge і падтрымліваў нас.
Нашым таленавітым рэззідэнтам Вячаславу Красуліну, Юліі Катаржынскай, Канстанціну Акінчыцу калектывам «Беларускі цуд», «Ойра», Варшаўскаму вольнаму аркестру, гуртам Slavalachia і
«Літы талер», творцам Дмытру Велычка, Аляксандру Ждановічу і Насце Мядзелец, СМІ і блогерам, якія распавядалі пра мерапрыемствы, і ўсім, хто наведаў і паўдзельнічаў у імпрэзах.

Дзякуем і чакаем новых сустрэч