Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, нагадваю, што адчынілася старонка канала на Patreon htt | ЧСВ на пальцах

Сябры, нагадваю, што адчынілася старонка канала на Patreon https://www.patreon.com/belarus_analytics

Там - па меры атрымання ахвяраванняў - для патронаў будуць публікавацца кароткія тэкставыя рэзюмэ інтэрв'ю і выступленняў вядучых беларускіх аналітыкаў (Арцёма Шрайбмана, Сяргея Чалага, Ягора Лебядка, BEROC і іншых) - то бок не толькі рэзюмэ Чалы Live (якія будуць і надалей публікавацца для ўсіх на гэтым канале).

Тэкставыя рэзюмэ, ўжо даступныя патронам:

1. Арцём Шрайбман - Ток Наша Ніва (13 жніўня 2021).
2. Кацярына Барнукова - Ток Наша Ніва (24 кастрычніка 2021)
3. Валерый Карбалевіч на Еўрарадыё (25 кастрычніка 2021).
4. Ягор Лебядок у BalaganOFF (23 кастрычніка 2021)
5. Сяргей Чалы і Рыгор Астапеня (ReShape) - Як прасоўваць рэформы ў 2022 (13 кастрычніка 2021).

Да таго ж патроны будуць атрымоўваць доступ да рэзюме стрымаў Чалы Live раней, ніж яны будуць публікавацца на гэтым канале.

Усё проста: чым больш ахвяраванняў, тым больш тэкставых рэзюмэ. Вялікі дзякуй усім, хто ўжо падтрымлівае і загадзя ўсім, хто падтрымае!