Get Mystery Box with random crypto!

Чалы LIVE #27 (23 кастрычніка 2021) 1. Шмат падзей на тыдні і | ЧСВ на пальцах

Чалы LIVE #27
(23 кастрычніка 2021)


1. Шмат падзей на тыдні імгненна падцвердзілі тое, што ЧСВ меў рацыю пра нераўнаважны стан сістэмы (і гэты тэрмін услед за ЧСВ усе ўжываюць, як і італьянскую забастоўку). Уладзе істотней, што пра яе пішуць, ніж наколькі паспяхова яна дае рады.

2. Перакананне АГЛам самога сябе ў альтэрнатыўнай рэчаіснасці перастае працаваць, і гэта б’е па яго псіхалагічным стане і стане сістэмы. Ён непакоіцца пра сістэму - таму і ў бальніцы пытаў пра тое, ці выбудавана сістэма. У яго ўсё рушыцца і ён едзе туды, дзе яму скажуць, што ўсе добра.

3. Яшчэ пра сістэму АГЛ узгадаў з нагоды Канстытуцыі "не разбалансаваць сістэму". Яго пасыл сістэме "я не ведаю што трэба рабіць, але хачу выглядаць добра і не выглядаць ідыётам". Таму і абавязковы масачны рэжым адмянілі, бо ўся яго рыторыка была супрацьлеглай. Сістэма ў ступары.

4. АГЛ кажа, что чакае дыверсій да рэферэндуму. Гэта проста ён прагаворвае свой страх, ён не разумее што рабіць з рэферэндумам.

5. Стаўленне да АГЛ на Захадзе (нямецкі артыкул пра АГЛ як главара банды), і ў РФ (зліў даследвання ВЦИОМ) праясняецца. ВЦИОМу ЧСВ не надта давярае, але гэта замова адміністрацыі прэзыдэнта РФ. Як і ў Вардамацкага пытанне эканомікі на 1 месцы, і падтрымка рэформ вялікая (76% за, 6% супраць), што падцвярджае ў чарговы раз, што ЧСВ мае рацыю.

6. Раней ці пазней Масква прызнае дваеўладдзе. Адэкватнасць і ўплыў АГЛ будзе зніжацца. РФ незадаволеная АГЛ, і будуць наступныя серыі Хросных Бацек. Падрыхтоўка грамадскай думкі да жорсткіх дзеянняў Крамля ў дачыненні да АГЛ хутка пачнецца.

7. АГЛ дарма здзекваецца з карантынных мераў каб трапіць да Пуціна, яму ж горш будзе з-за здзекаў, бо Пуцін такога не любіць. А вось патрабаванне АГЛ не хадзіць да яго ў маске ЧСВ вельмі падтрымлівае.

8. Даследванні праўладнага БІСІ парадаксальнае - быць беларусам - гэта любіць беларусаў, не быць на іх падобным. То бок гэта пошук нейкіх выдуманых беларусаў. Гэта і ў рэальных даследаваннях бывае - ўсе кажуць пра добрыя якасці беларусаў, але прызнаюць што нават самі не адпавядаюць ім.

9. Палітыка беларускіх уладаў - усе больш надзея на цуд, бо АГЛ непакоіць тое, як ён застанецца ў гісторыі. Ён не хоча займацца аператыўным кіраваннем. Каранік, Піневіч і іншыя - баязліўцы, якія адказныя за дзесяткі тысяч жыццяў. АГЛ разумее, куды ўсё ідзе, і што ён ідзе да лёсу Кадафі, Мілошэвіча і Хусэйна.

10. Паўночную Карэю кормяць суседзі, бо ніхто не хоча гуманітарнай катастрофы, і таму яна трымаецца. Нацыстцкая нямеччына жыла за кошт награбленага ў захопленых краінах. СССР павінен быў пацярпець крах ці вымушаны быў бы правесці рэформы кітайскага фармату яшчэ ў канцы 60х - калі б не сыравіна.

11. Манчэстэр Юнайтэд будзе цяжка, і будуць нестабільныя вынікі. Раналду не прэсінгуе, трэба мяняць сістэму і адмаўляцца ад прэсінгу наогул. Ёсць і трэнерскія пытанні, асабліва па стандартным становішчам.

12. Ісці на рэферэндум трэба. Магчыма проста абазначыць сябе маскамі, і ўсім хто супраць АГЛ проста прагаласаваць за нейкі пункт, не істотна за які.

13. Дэні Родрык і Рыкарда Хаўсман - найбольш уплывовыя эканамісты зараз. Давід Рыкарда і Джон Мэйнард Кейнс - найбольш уплывовыя ў гісторыі эканамісты, плюс былі паспяховыя на практыцы.

14. Навошта АГЛ інтэрв’ю CNN? Ён думае, што ў яго талент аратара, і ён зможа ўсіх на захадзе пераканаць. Навошта Пуціну інтэрв’ю CNBC? Для ўнутранага ўжывання, і проста - як яму падаецца - пасмяяцца з Захаду. У яго наогул праблемы з кагнітыўнай функцыяй.

15. Сам сябе не пахваліш - ніхто не пахваліць. Нераўнаважнасць і дысфункцыянальнасць сістэмы ўлады па прычыны ідэасынкразій АГЛ відавочная. Атачэнне АГЛ - не злыя, а проста баязліўцы - што яшчэ горш. На нашых вачах мы бачым як сістэма прыходзіць у поўную нягоднасць.