Get Mystery Box with random crypto!

Група польскіх каталіцкіх дзеячаў звярнулася да Папы Рымскага | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Група польскіх каталіцкіх дзеячаў звярнулася да Папы Рымскага Францішка з прычыны вайны ва Украіне.

На думку падпісантаў, каталікі «павінны дакладна паведаміць, на чыім боку праўда, а дзе зло».

«Таму мы просім Вашу Святасць, узняць усёмагутны голас біскупа Рымскага супраць агрэсіі пуцінскай Расеі супраць беззаганнай Украіны, каб пераканаўча сказаць, хто з'яўляецца вінаватым, а хто ахвярай у гэтым канфлікце», – пішуць каталіцкія дзеячы Польшчы.

На іх думку, «Пуцін упісваецца ў сцэнар антыхрыста, які сее смерць і прыносіць няшчасце», а падтрымка вайны Маскоўскім патрыярхам Кірылам зʼяўляецца «вераадступніцтвам».

«Мы просім Вашу Святасць пайсці па шляху Вашых папярэднікаў, выразна агучыўшы заклік да агрэсара адступіць! Асудзіць злачынствы супраць украінцаў і падкрэсліць іх права на тэрытарыяльнае адзінства дзяржавы. Калі ў Свеце павінен быць мір, Украіна павінна перамагчы ў гэтай справядлівай вайне, як вайсковым, гэтак і невайсковым шляхам», – гаворыцца ў лісце.