Get Mystery Box with random crypto!

«Мы не бандыты. Нашы дзеці не акупанты» Палешучка з Маларыты | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

«Мы не бандыты. Нашы дзеці не акупанты»

Палешучка з Маларыты Людміла Рамановіч звярнулася з пісьмом-пратэстам на сайт Адміністрацыі прэзідэнта. Жанчына выказала пратэст удзелу Беларусі ў братазабойчай вайне.

«Я, грамадзянка Рэспублікі Беларусь — палешучка. Нарадзілася ў 5 км ад украінскай мяжы, жыву ў 15 км ад украінскай мяжы. Усё жыццё гавару на дыялекце ўкраінскай мовы. З задавальненнем карыстаюся беларускай.

Украінцы нам не чужыя. А такім, як я і спадар Лукашенка, варта падумаць, колькі ў нас украінскай крыві. Мне сорамна за тое, што з нашай зямлі ляцяць ракеты ў бок мірных людзей ва Украіне»

Чытаць пісьмо цалкам