Get Mystery Box with random crypto!

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі: Просім, каб нашая кр | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі: Просім, каб нашая краіна не прымала ўдзел у гэтай вайне.

Беларускія біскупы падрыхтавалі адмысловы зварот. У ім яны выразілі заклапочанасць што “палітычны канфлікт паміж Расіяй і Украінай перайшоў у фазу вайны”.

“Мы суперажываем нашай паўднёвай суседцы Украіне, якая перажывае трагедыю”, — пішуць біскупы, — “сёння, калі вырашаецца будучыня не толькі Украіны, неабходна зрабіць усё магчымае, каб знайсці мірнае вырашэнне канфлікту”.

Біскупы заклікалі “каб тыя, ад каго гэта залежыць, не дапусцілі, каб нашая краіна прымала ўдзел у гэтай вайне”. Усіх вернікаў яны просяць пасціць і маліцца, а таксама аказваць пасільную дапамогу ўсім пацярпелым.