Get Mystery Box with random crypto!

Тэма настаўніцтва, выхавання моладзі і прышчаплення ёй праўдзі | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Тэма настаўніцтва, выхавання моладзі і прышчаплення ёй праўдзівых, у тым ліку, канечне ж хрысціянскіх, каштоўнасцяў на дадзены момант з'яўляецца актуальнай як ніколі.

Матэрыял, які шаноўны ксёндз Барок прысвяціў сваёй настаўніцы, што цяпер сядзіць у СІЗА, крануў нас і змусіў задумацца. Задумацца пра тое, што нягледзячы на мэтаскіраваную працу лукашэнкаўскай сістэмы адукацыі, якая змяняла падручнікі гісторыі ва ўгоду "курсу партыі і ўрада", а таксама шляхам мноства інструмантаў навязвала дзецям выгадныя дыктатару паняткі, мы ўсе роўна не страцілі моладзі.

Пратэставы рух, які ўскалыхнуўся ў адзіным парыве ў жніўні 2020 года складаўся якраз з тых, хто нягледзячы на шматгадовую прапаганду, застаўся адданы ідэалам волі асобы, волі жыцця, волі веры. У гэтым, у тым ліку "вінавата" і сама сістэма. Сістэма, што будуецца толькі на сіле і хлусні ніколі не будзе маналітнай і моцнай. Як паказала практыка, у гэту сістэму часцяком не верылі і самі настаўнікі, якія, па ідэі, усе гэтыя гады ўкаранялі, і, на жаль, пакуль што яшчэ ўкараняюць лукашэнкаўскае бачанне жыцця. Дзеючы "з пад палкі", часта, пры любой магчымасці ці адсутнасці кантролю, яны адпускалі "ідэалагічныя лейцы", даючы моладзі магчымасць шукаць сябе самастойна.

І яна сябе знайшла. Успомніце справы беларускіх студэнтаў, якія не пабаяліся адстойваць праўду. Успомніце дзясяткі адлічэнняў нязгодных з цяперашняй палітычнай сітуацыяй маладых людзей з ВНУ. Успомніце, урэшце, наша інтэрв'ю з ЗБС.

Нягледзячы на ўсе спробы, абсалютна выяўна, што "вайну за розумы" моладзі Лукашэнка безнадзейна прайграў. Пераважная большасць тых, кому цяпер да 35, а можа і да 40, не падтрымваюць тое, што чыніць дыктатар. І ў гэтым, безумоўна, заслуга і тых, хто няпроста "нядбайна выконваў абавязкі па падтрыманні ўзроўня ідэалагічнай чысціні", а яшчэ і тых, хто ўсе гэтыя гады, нягледзячы на спробы рэжыму навязаць сваю ідэалогію, вучыў моладзь праўдзе. Так, на жаль, такіх было не вельмі шмат. Аднак, яны былі і ёсць.

Няможна, дарэчы, тут не згадаць і Касцёл. Нягледзячы на нашы некаторыя заўвагі ў адрас кіраўніцтва БКК, менавіта хрысціянскія актывісты былі аднымі з тых, хто максімальна ярка запомніўся усім тым, хто цікавіўся альбо браў удзел у пратэставым руху Беларусі.

Мы верым, што ў нас усё яшчэ наперадзе. Мы верым, а таму пераможам. Наша моладзь - гэта наша надзея.

Жыве!