Get Mystery Box with random crypto!

Добры ўзор таго, як “любімую не аддаюць”: У Менску праходзіць | Каталіцкая Беларусь: адраджэнне

Добры ўзор таго, як “любімую не аддаюць”:

У Менску праходзіць суд над каталічкай, маці пяцярых дзяцей Вольгай Залатар.

“Яе білі па патыліцы і ягадзіцах, выломвалі рукі, прыціскалі галаву да зямлі. Калі мы з ёй сустрэліся, у яе было мноства цялесных пашкоджаньняў, сінякі на руках і шыі, сінякі на ягадзіцах”.

Але Следчы камітэт вырашыў, што “заявы Залатар аб прычыненні ёй цялесных пашкоджанняў не адпавядаюць рэчаіснасці, паколькі яны мелі месца да яе затрымання”.