Get Mystery Box with random crypto!

У Адэсе адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Багародзіцы. Святк | Грэка-католікі Беларусі

У Адэсе адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Багародзіцы.

Святкаванне ў Адэскім катэдральным саборы адбылося пад знакам асаблівага шанавання Багародзіцы і блізкасці з Папам Францішкам. Адбылася ўрачыстая каранацыя іконы Успення Найвяцейшай Багародзіцы, якая знаходзіцца ў галоўным алтары, каронай, асвечанай Пантыфікам.

Святкаванне ўзначаліў Апостальскі Нунцый ва Украіне архібіскуп Вісвальдас Кульбокас. У гаміліі прадстаўнік Святога Айца ва Украіне падкрэсліў, што прысутнасць Багародзіцы побач напаўняе нас мірам і радасцю. Каранацыя іконы Марыі аб'ядноўвае нас і ўсю Царкву ў абдымках з Дзевай Марыяй.

Настаяцель парафіі кс. Міраслаў Карачына прачытаў гісторыю і культ іконы Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гэтая ікона, аўтарства баварскага мастака Фішара, з 1853 года ўпрыгожвае храм. Перад 1949 годам і пераабсталяваннем касцёла ў спартзалу ікону ўдалося перанесці ў касцёл св. Пятра, які быў адзіным дзеючым і абслугоўваў поўдзень і ўсход Украіны. У 1991 годзе катэдра была перададзена вернікам. 24 жніўня 2003 года ікону ўрачыста вярнулі на яе першапачатковае месца. Аб важнасці гэтай іконы для вернікаў сведчаць шматлікія малітоўныя просьбы і сведчанні, а таксама воты, размешчаныя побач з ёй.

Напрыканцы ўрачыстасці ардынарый біскуп Станіслаў Шыракрадзюк падзякаваў усім, хто быў датычны да гэтай урачыстасці. Ён успомніў пажаданні Святога Айца Францішка падчас пасвячэння кароны: «Няхай дапаможа вам у гэтыя цяжкія часы, няхай вымаліць вам мір». Віншаванне таксама зачытанае ад першага пробашча кс. Ігнацыя Радзенкі, які быў сведкам многіх цудаў, звязаных з цудатворным абразом.
https://infonavigator.com.ua/novosti/v-odesse-sostoyalas-torzhestvennaya-koronaciya-ikony-bogorodicy/