Get Mystery Box with random crypto!

Салодкі ўспамін Хрыста – Для сэрца радасць і пацеха, Яго прысу | Грэка-католікі Беларусі

Салодкі ўспамін Хрыста –
Для сэрца радасць і пацеха,
Яго прысутнасць для душы –
За мёд салодкі саладзейша.

І спеву лепшага няма,
Чым спеў душы для Сына Бога,
Мелодый лепшых не знайсці
За тыя, што плывуць у неба.

Ісусе, радасць нашых сэрц,
Крыніца праўды, святло свету,
Сабой напоўні розум наш,
Прыгожымі зрабі жаданні.

Калі Ты ў сэрцы – бачым бляск
Надзеі, што ў жыцці нам свеціць.
Хоць марнасць свету вабіць нас,
Любоў аднак вядзе да мэты.

Дай прабачэнне грэшным нам,
У сваёй любові міласэрнай,
Вядзі да неба, каб мы там
Ў хвале з Табой жылі навекі.

Табе спяваем спеў хвалы,
Умілаваны Сыне Божы,
Што ў славе сёння на гары
Адкрыў сваю магутнасць свету. Амін.