Get Mystery Box with random crypto!

11 траўня Царква ўшаноўвае памяць святых роўнаапостальных Кіры | Грэка-католікі Беларусі

11 траўня Царква ўшаноўвае памяць святых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, нястомных і мужных настаўнікаў славянаў, якія служылі Народу Божаму ў вельмі складаных умовах. У гэты дзень таксама святкуе сваё свята баранавіцкая парафія святых Кірылы і Мятода. У гэтым годзе святкаванне адбылося 9 траўня. Святую Літургію ў храме Найсвяцейшай Тройцы ўзначаліў апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Разам з ім саслужылі святары з Менску, Івацэвічаў і Ліды, а таксама айцы-рэдэмптарысты з Горадні.
http://cssr.by/naviny/194-parafiyalnae-svyata-u-baranavichakh.html