Get Mystery Box with random crypto!

УРАЧЫСТАСЦЬ У ГОНАР МАЦІ БОЖАЙ ЖЫРОВІЦКАЙ АДЗНАЧЫЛІ Ў СЛОНІМЕ | Грэка-католікі Беларусі

УРАЧЫСТАСЦЬ У ГОНАР МАЦІ БОЖАЙ ЖЫРОВІЦКАЙ АДЗНАЧЫЛІ Ў СЛОНІМЕ

7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
 
У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста.
 
У Імшы ўдзельнічалі мясцовыя рыма-каталіцкія святары на чале з дэканам Слонімскага дэканату кс. Аляксандрам Рудзевічам і грэка-каталіцкае духавенства на чале з Апостальскім візітатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Сяргеем Гаекам.

http://svjazep.org/index.php?newsid=2777