Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пера | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Сахашчык пракаментаваў завядзенне крымінальнай справы на стваральнікаў палка «Пагоня»:

«Я па жыцці заўжды стараўся па максімуме ва ўсім, што рабіў і раблю. І дабіваўся поспеху і павагі, часам – узнагародаў. Гэтую «крыміналку» я лічу такой жа адзнакай павагі і карысці, якую я і мае таварышы прыносім нашай Айчыне – Беларусі.

А калі сур’ёзна, то мы дакладна ўсё робім строга ў рамках міжнароднага права. А тое, што ў РБ зараз беззаконне – праблема не нашая. Гэтая вайна скончыцца ў бачнай будучыні. А з ёй скончыцца і гэты рэжым.

Я звяртаюся да людзей, датычных да фабрыкавання крымінальнай справы ў дачыненні да нас: вы здзяйсняеце крымінальнае правапарушэнне, якое трапляе пад артыкулы 395 і 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. І за гэта дакладна давядзецца адказваць у рамках Закона, як і за іншыя дзеянні, якія зараз ажыццяўляюць людзі, што ўтрымліваюць уладу ў Беларусі».