Get Mystery Box with random crypto!

У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнаг | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

У Кіеве прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык правялі працоўную сустрэчу з лідарамі Міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднання Вярхоўнай Рады Украіны «За дэмакратычную Беларусь» Аляксеем Ганчарэнкам, Вадзімам Галайчуком і Багданам Ярэменкам

На сустрэчы:

абмеркаваны пазіцыі па ўдзеле рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны;

вызначаны супольныя дзеянні ў палітычнай галіне;

акрэслены напрамкі супрацоўніцтва ў сферы нацыянальнага адраджэння;

вырашана пашыраць кантакты паміж грамадзянскімі супольнасцямі дэмакратычнай Беларусі і Украіны;

вырашана развіваць двухбаковыя адносіны і падтрымліваць працоўную камунікацыю дзеля дасягнення супольных мэтаўабароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і Украіны.