Get Mystery Box with random crypto!

MovaMed

Лагатып тэлеграм-канала bydoctorby — MovaMed M
Лагатып тэлеграм-канала bydoctorby — MovaMed
Адрас канала: @bydoctorby
Катэгорыі: Здароўе
мова: беларускі
Падпісчыкі: 217
Апісанне з канала

Ініцыятыва для пашырэння выкарыстання беларускай мовы ў медыцыне.
Пішыце ў бот: @MovaMedBot

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-11-04 12:03:36
385 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 17:01:18 Мікалай Мікалаевіч Аляксандраў (1917-1981) - доктар медычных навук, прафесар, член-карэспандэнт АМН СССР. Заснавальнік анкалагічнай службы ў Беларусі.

Нарадзіўся ў Бранску. Скончыў Ваенна-медычную Акадэмію ў Ленінградзе, дзе і працаваў да дэмабілізацыі. У якасці ваеннага лекара ўдзельнічаў у савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнах. Прайшоў шлях ад хірурга да начальніка гарнізоннага шпіталя. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, свабоды і незалежнасці КНДР.

Днём народзінаў Беларускага НДІ АМР лічыцца 3 верасня 1960 г., калі быў падпісаны першы загад па Інстытуту яго першым дырэктарам. Заснавальнік Інстытута М.М. Аляксандраў узначальваў яго цягам 21 года, зрабіўшы адным з перадавых анкалагічных інстытутаў як у краіне, гэтак і далёка за яе межамі. За гэтыя гады была створана ўнікальная навуковая школа, зроблены шматлікія вынаходствы, дасягнуты неаспрэчныя поспехі ў развязку праблем, пастаўленых перад НДІ АМР – будаванне інстытута, арганізацыя спецыялізаванай анкалагічнай дапамогі насельніцтву рэспублікі, распрацоўка мэтавага праграмнага планавання навуковых даследаванняў, стварэнне новых, высокаэфектыўных метадаў дыягностыкі і лячэння анкалагічных хворых.

Пад яго кіраўніцтвам былі пабудаваны карпусы НДІ АМР у Бараўлянах, вакол якіх вырас пасёлак для медыкаў.
Аляксандраў быў таленавітым арганізатарам, педагогам, а таксама практыкуючым хірургам. Узначальваў кафедру анкалогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Пад яго кіраўніцтвам укаранёны мноства метадаў дыягностыкі і лячэнні злаякасных пухлін. Імем М.М. Аляксандрава названы НДІ АМР (цяпер РНПЦ АМР), а таксама вуліца ў Бараўлянах.
469 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2021-11-02 17:01:02
424 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 08:29:16 Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка (1848-1905) – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў беларускай навуковай думкі другой паловы XIX - пачатку XX ст., чые даследаванні апярэдзілі свой час. Доктар медыцыны, прафесар, член-карэспандэнт Рускага геаграфічнага таварыства. Яго навуковыя інтарэсы ахоплівалі галіны медыцыны і прыродазнаўства. Іх асаблівасцю быў універсалізм. Усебаковы знаўца таемнасцей электрычнасці, ён зрабіў шэраг выдатных адкрыццяў. Вынайшаў спосаб бесправадной перадачы і прыёму электрамагнітных хваляў на адлегласці (першы ў свеце правобраз радыёпрыёмніка, 1891), але не запатэнтаваў вынаходніцтва. Існуе дакумент, які пацвярджае прыярытэт Я. Наркевіча-Ёдкі ў гэтым вынаходніцтве - пратакол паседжання Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы (1898).
Апроч таго, зрабіў значныя адкрыцці ў галіне метэаралогіі, за што ўзнагароджаны сярэбраным медалём Рускага геаграфічнага таварыства.

Нарадзіўся ў Менскай губерніі, паходзіў са старажытнага шляхецкага роду Наркевічаў-Ёдкаў гербу "Ліс". Нашчадак у тым ліку роду Касцюшкаў па матчынай лініі. Скончыў Менскую гімназію (1865), працягваў навучанне ў Парыжы, Фларэнцыі, Вене. Асноўная навуковая дзейнасць вучонага праходзіла ў яго радавым маёнтку Наднёман. Тут была створана метэаралагічная станцыя, якая ўваходзіла ў склад Галоўнай фізічнай абсерваторыі Расіі.

Якуб Атонавіч быў таксама выдатным урачом. Ён даказаў, што з дапамогай электраграфіі можна вызначыць псіха- і фізіялагічны стан чалавека і ўдала выкарыстоўваў яе для дыягностыкі хвароб і лячэння захворванняў. За гэта адкрыццё ў 1900 г. магнетычная секцыя Міжнароднага кангрэса ў Парыжы абрала Я. Наркевіча-Ёдку сваім прэзідэнтам, і яму было прысвоена званне прафесара электраграфіі і магнетызму.

У 1892 годзе ён адкрыў у Наднёмане аднайменны санаторый. Тут практыкаваліся самыя перадавыя метады аздараўлення: лячэбныя ванны, спецыяльная гімнастыка, мінеральныя воды, дыетычнае харчаванне. А галоўнае - электратэрапія і электрамасаж, распрацаваныя і запатэнтаваныя самім Наркевічам-Ёдкам, якія выкарыстоўваліся для спаралізаваных і нервова-хворых.

У 1896 годзе ў санаторыі адкрылася кумыса-лячэбная ўстанова, дзе пад кіраўніцтвам лекара памочнікі з Башкірыі гатавалі для пацыентаў карысны для здароўя кумыс.

У тыя часы на тэрыторыі сучаснай Беларусі лютавалі сухоты, лячэнне якіх стала адным з асноўных кірункаў медычных пошукаў навукоўца. У санаторый "Наднёман" з'язджаліся хворыя на сухоты забяспечаныя людзі з усёй Еўропы. Яны жылі ў асобных будынках, кожны - на аднаго пацыента, у светлым сасновым лесе. Паблізу былі адкрыты крыніцы мінеральнай вады, цяпер побач з імі месціцца санаторый Пад'ельнікі.

Пасля рэвалюцыі 1917 г. у маёнтку у Наднёмане размяшчалася школа механізатараў, частку пабудоў разабралі на будаўнічы матэрыял. Навуковае абсталяванне вывезлі. Да 1941 г. тут мясціўся дзіцячы санаторый. Падчас вайны партызаны ўзарвалі палац. А ў 1995 г. рухнула вежа, дзе знаходзілася метэралагічная станцыя.

Рэшткі сядзібы і санаторыя знаходзяцца ў вёсцы Наднёман, Уздзенскі раён, Менская вобласць, 84 км ад Менску.
638 viewsedited  05:29
Адкрыць / каментаваць
2021-11-01 08:29:00
524 views05:29
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 11:51:18 Мікалай Яўсеевіч Саўчанка (1922-2001) - беларускі уролаг, акадэмік НАНБ, доктар медычных навук, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прафесар. Міністр аховы здароўя БССР (1966-1986).

Сялянскі сын, ураджэнец Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. 15-гадовым хлопцам паступіў у Мінскі медычны інстытут, а ў 1941, будучы студэнтам 3-га курса, пайшоў на фронт санінструктарам.

Пасля вучобы ў ад'юнктуры кафедры уралогіі Ленінградскай ваенна-медычнай акадэміі (1951-1954) і абароны кандыдацкай дысертацыі спецыялізаваўся ў галіне уралогіі.

Мікалай Яўсеевіч стаў ініцыятарам стварэння і кіраўніком Беларускага цэнтра нефралогіі і трансплантацыі нырак, дзе ў 1970 годзе была выканана першая ў Беларусі перасадка ныркі. Укараніў у практыку і ўдасканаліў асобныя хірургічныя прыёмы перасадкі нырак. Упершыню ў СССР распрацаваў хірургічныя метады карэкцыі пола пры гермафрадытызме.

Аўтарытэт беларускай уралогіі і асабіста Саўчанкі быў у тыя гады настолькі высокі, што штогадовыя ўсесаюзныя канферэнцыі уролагаў збіраліся менавіта ў Мінску. Кафедра ўралогіі і нефралогіі Мінскага медінстытута стала галаўной установай у СССР па лячэнні прыроджаных анамалій мочапалавых органаў.


За 20 гадоў працы на пасадзе міністра аховы здароўя рэспубліка выйшла на перадавыя пазіцыі ў СССР па развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, падрыхтоўцы і укамплектаванню медыцынскімі кадрамі, паказчыках здароўя насельніцтва і дзейнасці лячэбна-прафілактычных устаноў. Належнае развіццё атрымала медычная навука - адкрыты шэраг новых навукова-даследчых інстытутаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 11 манаграфій і 9 вынаходстваў.

4-ы Мінскі клінічны шпіталь носіць імя Мікалая Яўсеевіча Саўчанкі, заснавальніка беларускай уралогіі.
777 viewsedited  08:51
Адкрыць / каментаваць
2021-10-31 11:51:05
761 views08:51
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 08:43:56 Яўген Уладзіміравіч Клумаў (1878 - 1944) - доктар-гуманіст і герой-падпольшчык, чыё імя сёння носіць 3-я гарадскі клінічны шпіталь, а таксама вуліца і сквер у сталіцы Беларусі. Прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медычнага інстытута.

У ліку першых земскіх лекараў арганізаваў на тэрыторыі Беларусі стацыянарную хірургічную дапамогу ва ўмовах участковага шпіталя.

З 1921 года Яўген Клумаў стала працуе ў тым жа шпіталі, што сёння носіць ягонае імя. Менавіта тут мясцілася база для падрыхтоўкі лекараў медфака БДУ, з 1930-га ў бальніцы практыкавалі і навучаліся прафесары і студэнты Мінскага медінстытута. Тут працавалі тагачасныя выдатныя вучоныя-медыкі: афтальмолаг Сямён Камінскі, тэрапеўт Сяргей Мелкіх, хірург Юрый Іргер і іншыя. Яўген Клумаў сярод іх - бясспрэчны аўтарытэт.

У гады Другой Сусветнай вайны быў актыўным ўдзельнікам мінскага падпольнага руху. Праз Клумава - ён быў вядомы партызанам пад псеўданімам Самарын - ішлі ў лес медыкаменты, бінты, хірургічныя інструменты. Пад наглядам і кіраўніцтвам Клумава былі разгорнутыя два палявыя шпіталі ў лясах.

У 1943 годзе его выдаў немцам правакатар. У канцлагеры Трасцянец, куды прывезлі сям'ю Клумавых, іх адразу ж пазналі. Лагернае начальства прапаноўвала яму выехаць у Германію, каб працягваць там лекаваць. Клумаў адмовіўся.
Доктар Клумаў загінуў 13 лютага 1944 года у газавай камеры разам з жонкай у лагеры смерці "Малы Трасцянец".

Земскі лекар Яўген Клумаў стаў правобразам доктара Савіча ў знакамітым рамане Івана Шамякіна "Сэрца на далоні".
870 viewsedited  05:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 08:43:53
816 views05:43
Адкрыць / каментаваць
2021-10-30 08:43:17 #covidfree
#COVID19

Зрабі прышчэпку
Раздрукуй і распаўсюдзь улётку
Заставайся дома і вучы беларускую мову
Рабі, як нашыя славутыя лекары - насі маску!
548 views05:43
Адкрыць / каментаваць