Get Mystery Box with random crypto!

Partyzan

Лагатып тэлеграм-канала by_partyzan — Partyzan P
Лагатып тэлеграм-канала by_partyzan — Partyzan
Адрас канала: @by_partyzan
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.32K
Апісанне з канала

Напісаць нам: bypartyzan@gmail.com

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 9

2022-01-22 16:20:52
Цэнтрам Кіева прайшло шэсце ў гонар першых загiнулых на Майдане

Відэа на YouTube-канале Partyzan па тэме: Галоўны ўрок украінскай рэвалюцыі
403 viewsedited  13:20
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 22:41:58
У кантэксце Расеі

Жоўтарасія — каляніяльны праект Расейскае імпэрыі, што разглядаўся на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў.

Плянавалася адрываньне ад саслабелага Кітаю часткі ягоных паўночна-ўсходніх тэрыторыяў, у прыватнасьці Манджурыі, і іхняя русыфікацыя, як за кошт перасяленьня расейскіх казакоў ды сялянаў, так і за кошт масавага наварочваньня мясцовага насельніцтва ў "праваслаўе".

А яшчэ раней быў праект "Белоруссия". Чы варта нашчадкам гістарычных літвінаў працягваць яго?

Валер Варганаў
438 viewsedited  19:41
Адкрыць / каментаваць
2022-01-20 22:08:57
Герой Украіны беларус Міхаіл Жызнеўскі, якога беркутня застрэлiць праз тры дні, і дзеючы мэр Кіева і шматразовы чэмпіён свету па боксе Віталь Клічко

Украіна, Кіеў, вул Грушэўскага, 19.01.2014 года.

Vladyslav Sodel

Відэа на YouTube-канале Partyzan па тэме: Галоўны ўрок украінскай рэвалюцыі
403 viewsedited  19:08
Адкрыць / каментаваць
2022-01-19 18:32:28 Фільм пра Алеся Чаркашына



547 views15:32
Адкрыць / каментаваць
2022-01-18 19:13:05 Алесь Чаркашын - беларускі добраахвотнік з тактычнай групы "Беларусь", які загінуў у 2015 годзе на Данбасе, абараняючы Украіну ад расійскай агрэсіі.

У гэтым роліку сабраны напісаныя Алесем песні



12.6K views16:13
Адкрыць / каментаваць
2022-01-17 20:14:20 Сувораў і Беларусь



515 views17:14
Адкрыць / каментаваць
2022-01-16 18:25:45
Чатыры месяцы як палітзняволены актывіст " Маладога фронту" .
Арсенцій Чыжык знаходзіцца ў СІЗА.

Адрэсса для ліставанне:
246003 г. Гомель вул. Кніжная 1 А. СІЗА -3 .


Фінансава падтрымаць актывіста можна .
9112 3800 0062 6749
Наталля Чыжык
Тэрмін дзеяння 01/25

#МаладыФронт



У чым яго абвінавачваюць .
атр. 369 КК РБ ( абраза прадстаўніка ўлады).
атр. 130 КК РБ ( распальвання варожасці).

#СвабодуПалітвязням
250 views15:25
Адкрыць / каментаваць
2022-01-15 22:15:32
“Я лічу, што Гедымін заслугоўвае мець свой гераічны культ. Ён самым непасрэдным чынам спрычыніўся да стварэння нашага народу. Гедымін упершыню ў гісторыі аб’яднаў у адной дзяржаве ўсе галоўныя гістарычныя вобласці: Палесьсе, Полаччыну, Віцебшчыну, Тураўшчыну, Магілёўшчыну, Берасьцейшчыну і Гарадзеншчыну. Гэта адбылося дзесці ў 40-я ХІV веку. І менавіта гэтае аб’яднанне загарантавала паспяховы этнагенэз. Таму ў нашай дзяржаве павінны быць плошчы імя Гедыміна, помнікі Гедыміну, павінна быць дзяржаўная прэмія імя Гедыміна, ордэн Гедыміна. Вось як у грузінаў ёсць Давыд-Будаўнік, гэтак і Гедымін у нас заслугоўвае гэтага прыдомка — Гедымін-Будаўнік, Гедымін Вялікі. Ён быў будаўніком як у прамым сэнсе, гэтак і ў пераносным. Ён будаваў магутныя замкі для абароны ад крыжакоў, ён будаваў дзяржаву!“.- доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.

@by_partyzan
438 views19:15
Адкрыць / каментаваць
2022-01-14 19:30:16
“Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова. Чужая мова несумяшчальная з дзяржаўным суверэнітэтам, ёсць самая магутная зброя ў барацьбе з нацыянальнай ідэнтычнасцю, этнакультурнай спецыфікай Беларусі“,- прафесар Леанід Лыч.

Відэа наYouTube-канале Partyzan па тэме: Беларусь павінна быць беларускай!
367 viewsedited  16:30
Адкрыць / каментаваць
2022-01-13 20:24:55
Нашы даўнія традыцыі

Шабля ў нашай Літве і братняй Польшчы – гэта больш, чым зброя. Гэта прадмет нацыянальнаго гонару, сымбаль шляхецтва.

Гэтак жа, як ува ўсёй Эўропе шпага была абавязковай прыналежнасьцю двараніна, так і шляхціч ня мог паказацца на людзях бяз шаблі. З раньняга сярэднявечча і да канца XV стагодьдзя асноўнай клінкавай зброяй польскага і літоўскага войскаў былі мячы, аднак з другое паловы XV стагодзьдзя ўсё большае распаўсюджваньне пачалі атрымліваць менавіта шаблі, якія пры Стэфане Баторым фактычна цалкам выцесьнілі мячы. А ў эпоху страты незалежнасьці шабля стала сымбалем нацыянальнае самаідэнтыфікацыі і памяцьцю аб былое велічы як палякаў так і літвінаў.

Валер Варганаў
364 viewsedited  17:24
Адкрыць / каментаваць