Get Mystery Box with random crypto!

Partyzan

Лагатып тэлеграм-канала by_partyzan — Partyzan P
Лагатып тэлеграм-канала by_partyzan — Partyzan
Адрас канала: @by_partyzan
Катэгорыі: Навіны
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.32K
Апісанне з канала

Напісаць нам: bypartyzan@gmail.com

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 8

2022-02-03 12:06:20 Інтэрв'ю з нашым рэдактарам

https://www.racyja.com/sumezhzha/yan-melnikau-u-vypadku-vajny-z-raseyaj/
3.9K views09:06
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 22:55:48
Запрашаем таксама падпісацца на старонку Partyzan у Facebook . Нас там ужо 5000: https://www.facebook.com/bypartyzan
1.8K viewsedited  19:55
Адкрыць / каментаваць
2022-02-02 22:39:41
Рыхтуецца выхад “Кароткай гісторыі Беларусі“ Алеся Краўцэвіча

Наклад абмежаваны замовамі.

Распачынаецца падпіска на ўнікальную кнігу доктара гістарычных навук, прафесара Алеся Краўцэвіча “Кароткая гісторыя Беларусі”. Галоўная мэта кнігі, каб прачытаўшы 120 старонак і праглядзеўшы 156 ілюстрацый, любы беларус змог уцямна і лагічна за 10 хвілін пераказаць нашу вялікую і слаўную гісторыю. Не задумваючыся, сказаць, хто мы і адкуль мы.

ЯК АТРЫМАЦЬ САБЕ ТАКУЮ КНІГУ? Пакуль што спосаб адзін – аформіць папярэднюю падпіску. Для гэтага трэба напісаць электронны ліст на адрас knihahistoryja@gmail.com.

Падрабязнасці выдаўцы дашлюць лістом ў адказ. чаму варта аформіць папярэднюю падпіску? Бо, хутчэй за ўсё, кніг будзе надрукавана прыкладна столькі, колькі сабрана папярэдніх замоваў. Выхад кнігі плануецца на красавік-травень 2022 года. на цяперашні момант ужо сканчаецца вёрстка кнігі.

Калі ласка, падзяліцеся гэтай інфармацыяй з сябрамі!

Gleb Labadzenka
1.0K viewsedited  19:39
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 12:47:23
Слова и музыка Алесь Черкашын - беларуский доброволец который погиб в 2015 г защищая Украину от окупантов Путина Вечная память Спасибо Ютуб каналу настоящих патриотов Беларуси https://www.youtube.com/c/Partyzanby/featured
476 views09:47
Адкрыць / каментаваць
2022-02-01 12:47:23 Дзякуем за падтрымку
536 viewsedited  09:47
Адкрыць / каментаваць
2022-01-31 20:13:08 Новае відэа на нашым YouTube-канале прысвечана "беларускім палітыкам", якія хацелі б прадаць краіну Расіі

Падпісваемся, каментуем, распаўсюджваем



4.9K views17:13
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 20:04:44 Дзіўная сітуацыя адбываецца ў нашым грамадстве. Хацелася б трохі падзяліцца назіраннямі пра маральны і псіхічны стан беларусаў. Куды ж мы ідзём?

Ранкам робім чарговы рэпост у сацсетках пра палітвязняў ці з новым малюначкам Уладзіміра Цэслера, пад абед размаўляем з псіхатэрапеўтам, а ўвечары ідзём на дзясяты фільм/выставу, дзе лінія прыблізна такая: АМАП, ГУБАЗіК ды іншыя дэгенераты калечаць беларусаў. І так па коле. Аўтары гэтых прац і фільмаў ці то сведама, ці то нясведама пераможцамі выстаўляюць карнікаў і ўбіваюць нам гэта ў галовы. Нават у галівудскіх фільмах, дзе можа памерці станоўчы герой, рэжысёры пакідаюць гледачу надзею на лепшае. Дык не марнуйма ж грошы на псіхатэрапеўтаў, калі прычына праблемы відавочная.
Сваімі дзеяннямі мы ператварылі палітвязняў у статыстку. Калі мы сапраўды хочам ім дапамагчы, дык спачатку трэба перастаць плакаць. Колькі ж можна? “40 дзён” ужо прайшлі.

Мы апынуліся ў сітуацыі, што закладнікі (!) накшталт Паліны Шарэнды-Панасюк ці Сашы Івуліна маюць нашмат больш аптымізму. Яны з турмы падтрымліваюць тых, хто зараз на волі! Нават маці забітага героя Рамана Бандарэнкі не страціла надзеі, а мы ў Варшаве, Вільні ці Кіеве страцілі.

Цэслер дык увогуле зрабіўся бясплатным маркетолагам і піяршчыкам лукашэнкаўскіх бандытаў з гэтымі бясконцымі сінімі бусамі і балотнымі аўтазакамі…

Надоечы з’явіўся яшчэ “палітолаг” і “прагназіст” Кныровіч. Выскачыў як чорт з табакеркі і на вялікую аўдыторыю вярзе лухту пра яшчэ 50 гадоў дыктатуры. Калі ты сапраўды так лічыш, дык пакінь гэтае меркаванне ў сваёй галаве, а не гані і так пабітых і псіхічна пакалечаных беларусаў у яму безнадзейнасці. Баюся нават уяўляць твар палітвязня, які атрымае кныровічаўскі ліст з такім “прагнозам”. Здаецца, нават у Аўшвіцы ў людзей было больш надзеі, чым у сённяшніх меркавалаў (слова сам прыдумаў).

Мабыць, не на тых правадыроў і герояў мы арыентуемся. Слухаем сумнеўных лідараў, чытаем у СМІ не далей загалоўка, робім адны і тыя ж рэпосты, адны і тыя ж памылкі.

Узгадайма лепш працы нашых выдатных мастакоў, паслухайма “Песняроў”, пачытайма беларускіх рамантыкаў: Купалу, Багдановіча, Караткевіча… Можа яны вылечаць.
Багдановіч пісаў: “Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!”. Плакаць і быць разбітымі павінны забойцы і злачынцы, на сумленні якіх забраныя жыцці і скалечаныя лёсы тысяч беларусаў. І калі яны не плачуць і не каяцца, то мы павінны прымусіць іх плакаць і не спаць ад думкак пра трыбунал. Гэта ж як на вайне. Перамагае той, хто здолее дэмаралізаваць ворага і навязаць сваю волю. Пакуль жа ў нас усё наадварот. Зыходзіць трэба з таго, што дыктатары не вечныя, а народ вечны. За намі нават біялагічная перамога.

Украінцы чамусьці не баяцца расейцаў, якія падагналі свае войскі пад іх межы. А не баяцца, бо яны матываваныя, бо гэта іх зямля. Акупанту ў такой сітуацыі нашмат складаней, бо баявы дух словамі “За Пуціна і ўсю хурму” не ўздымеш.

Вядома, гэта зварот да неафітаў, якія пачалі ўлівацца ў беларушчыну ў 2020 годзе. На жаль, там каго не паскрабі, дык ён уласнае культуры і гісторыі не ведае нават на базавым узроўні. Пры гэтым лічыць сябе самым разумным і ўскладае на сябе абавязкі (але не адказнасць) крычаць і заганяць людзей на псеўдарэферэндум, дзе трэба будзе “крыжаку” пад пільным наглядам мянтушкі і нават без фіранкі гуляць у марскі бой. Памятаю, у Беларусі было віно такое таннае - “Крыжачок” назывался. Такое ўражанне, што хтосьці перапіў гэтага бырла і ў алкагольнай коме нарадзіў “геніяльныя” ідэі з крыжыкамі і склаў спайсавыя прагнозы.

Схавайма ўсе гэтыя трагічныя выставы, фільмы, мемы ў шуфляду і аддамо пасля музею Перамогі. Гуртуймася, гартуймася, дзелімся здаровымі ідэямі, праводзьма brainstorming, слухайма сапраўдных лідараў і не губляйма кантактаў з тымі, хто застаўся ў краіне. Дзейнічаць можна на розных франтах і рознымі метадамі.

Жыве Беларусь!

Valier Pryčyniec

Відэа на YouTube-канале Partyzan па тэме: Хто зменіць Беларусь
1.5K viewsedited  17:04
Адкрыць / каментаваць
2022-01-28 19:16:21
Шаноўныя віртуальныя сябры і падпісчыкі

Хачу вас папрасіць, каб пры наборы ў пошукавай сістэме праграм Google, yandex і інш. вы пісалі беларускай мовай тое, што вы хочаце знайсці.

Я даўно так раблю.

Бо вось прачытала такі каментарый і мне стала крыху сумна:
"Кацярына Хольцапфэль-Варажун не зусім так. Беларускі пошук ёсць і яндексе, і ў гугле. Але беларускім пошукам у камерцыйным сегменце мала хто карыстаецца"
Калі ласка, давайце выкарыстоўваць беларускую мову для пошукаў тавараў, паслуг, інфармацыі. Асабліва, калі вам патрэбна нешта ў рамках беларускага сегмента.

Хаця б першую спробу пошуку, калі ласка, рабіце на беларускай мове.

Усім дабра!

Кацярына Хольцапфэль-Варажун

Відэа на YouTube-канале Partyzan па тэме: Беларусь павінна быць беларускай!
398 viewsedited  16:16
Адкрыць / каментаваць
2022-01-26 19:00:32
Беларусы ўжо ўпісалі сваё імя у гісторыю абароны Украіны ад акупантаў Маскавітаў!

Дай Бог каб болей не было патрэбна, дай Бог крыху розуму гэтым невучам, якія раптоўна апынуліся на чале Беларусі і Масковіі, і ўжо больш двух дзесяцігоддзяў сінімі пальцамі трымаюцца за ўладу! Бо яны нешта прапусцілі пры вывучэнні гісторыі, а што недачулі - то самі прыдумалі! Таму і вярзуць і робяць усякую лухту, але нашаю крывёю!

Віктар Мельнікаў


Відэа на YouTube-канале Partyzan па тэме: Білоруси воюватимуть за Україну
279 viewsedited  16:00
Адкрыць / каментаваць
2022-01-22 17:23:38 Partyzan pinned «Прэзідэнт Расіі Уладзімір Хуйло рыхтуецца да вайны супраць Украіны і працягвае нарошчваць ваенную прысутнасць паблізу расійска-ўкраінскай мяжы Расія размясціла наступальныя сістэмы ўзбраення: танкі, самаходныя гаўбіцы, баявыя машыны пяхоты, рэактыўныя сістэмы…»
14:23
Адкрыць / каментаваць