Get Mystery Box with random crypto!

“Давядзецца мне адчуць сябе манахам-езуітам, які адпакутвае св | BY_culture

Давядзецца мне адчуць сябе манахам-езуітам, які адпакутвае свае грахі ў келлі”

Палітзняволеных анархіст і аўтар турэмнай літаратуры Мікола Дзядок распавёў пра свой пераезд у гродзенскую турму:

“З Горак выехаў 30 чэрвеня, суткі правёў у кайданках. Гродзенская турма вельмі своеасаблівае месца. У савецкія часы лічылася ўсесаюзнай «крытай».

Праз некалькі дзён пасля прыезду мяне павялі на камісію. На турэмным рэжыме ёсць два віды ўтрымання: агульны турэмны рэжым і строгі турэмны рэжым. Тут іх называюць «сыты» і «галодны». Адрозніваюцца колькасцю дазволеных перадач і бандэроляў, а таксама лімітам грошай на атаварку. На камісіі мне адразу далі 33 месяцы «галоднага» да дня майго вызвалення.

Агулам давядзецца мне адчуць сябе манахам-езуітам, які адпакутвае свае грахі ў келлі :)

Зычу бадзёрасці і веры ўсім! Абдымаю кожнага і кожную, хто мяне падтрымлівае і пра мяне думае!”

Адрас для лістоў, каб падтрымаць Міколу:
турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1.