Get Mystery Box with random crypto!

Змены ў Кодэкс аб культуры падпісаў Лукашэнка. Пакуль яны даст | BY_culture

Змены ў Кодэкс аб культуры падпісаў Лукашэнка. Пакуль яны даступныя толькі ў пераказе ягонай прэс-службы.

Што за яны?

Калі вы не ў мінкультаўскім рэестры арганізатараў культурна-відовішчных імпрэз і не маеце пасведчання "на права арганізацыі і правядзення культурнай імпрэзы", можна праводзіць толькі юбілей ці вяселле, але толькі "для ўласных патрэб і без атрымання прыбытку".

Экскурсіі ў музеях дазваляецца праводзіць толькі супрацоўнікам гэтых музеяў.

Таксама змены таксама закранулі і іншыя сферы: бібліятэчную, музейную, рамесную, народную творчасць і кінематаграфію.

"Змены ў Кодэкс аб культуры робяць гэты і без таго мала асэнсаваны дакумент яшчэ менш асэнсаваным і карысным.

Тое, што мы бачым, — чарговая спроба закатаць у асфальт любыя праявы культурнай самаарганізацыі і вольнай нізавой творчай актыўнасці. Гаворка ідзе пра прымусовую бюракратызацыю культурнага працэсу і фактычнае ўзмацненне культурнай цэнзуры", — пракаментаваў @by_culture сітуацыю культуролаг Максім Жбанкоў.