Get Mystery Box with random crypto!

Зіма... Як жывецца пчолам зімой? Ды сапраўды добра:) бо прыгож | Бортніцтва Беларусі

Зіма... Як жывецца пчолам зімой? Ды сапраўды добра:) бо прыгожа глядзець з узлеска на белы снег, сіняе неба, на вазёры і лугі. З гор і ўсё бачна далёка-далёка.
Часам прыбяжыць зайка або ліска - паглядзець як справы - вось так і зімуем.

Ну а зараз сапраўды: як зімуецца пчолкам. Для пчол зімой добрае тое надвор'е, калі сухое паветра без вільгаці (ну, канешне, мінімальна вільгаці): а гэта добры маразец, яснае надвор'е. Ва ў натуральных умовах (дупло дрэва, борць, або калода-вулей) пчала ў моцныя маразы засынае, дрэва не дазваляе ёй замерзнуць (хаця сустракаюцца выпадкі, калі і пчолы і ўсё багацце пакрывае лёд).
Так і праходзіць зіма... Але частыя адлігі правакуюць ммтусенне ў пчалінай хатцы, на што цікавяцца шкоднікі - жаўны і куніцы.