Get Mystery Box with random crypto!

Чы дома ж, дома ж сам пан гаспадар? Ой, калі не дома, адзенеш | Бортніцтва Беларусі

Чы дома ж, дома ж сам пан гаспадар?
Ой, калі не дома, адзенеш шубку,
Адзенеш шубку і выйдзі на вулку,
Паслухай таго, што ж у хмары гудзе,
У хмары гудзе — сам гаспод ідзе,
Гаспод ідзе і роенкі вядзе.
Роенкі вядзе, рэдка саджае. —
Сядзіце ж, пчолкі, усе ж у навічэнькі,
А я, старая, у старычэнькі,
Насіце ж, пчолкі, салодкі мядок,
А я ж, старая,— жоўты ашчэчак —
Сыту сыціці, сынкі жаніці,
Свечкі ж сукаці, дочкі даваці.