Get Mystery Box with random crypto!

Палёты двох амэрыканскіх самалётаў, аднаго з Нямеччыны, другог | Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Палёты двох амэрыканскіх самалётаў, аднаго з Нямеччыны, другога з Брытаніі, засяроджваліся на Калінінградзкай акрузе і ў некаторых выпадках адбываліся над балтыйскімі краінамі, але, калі ўключалі Беларусь, надавалі аблёту мяжы РБ толькі маргінальную ўвагу у палётным часе. Некаторае падвышэньне інтэнсыўнасьці палётаў было, падобна, у апошнія дні чэрвеня. Амэрыканскі самалёт з Нямеччыны зрабіў 28.06 сьпецыяльны палёт да беларуска-польскай мяжы, што апошнім часам незвычайна. Амэрыканскі самалёт з Брытаніі ўключыў у свой маршрут адзін аблёт беларуска-польскай мяжы, у адрозьненьне ад некалькіх ранейшых палётаў, але яго галоўная цікавасьць была, як і раней, відавочна да каралявеччыны (Калінінградзкай акругі). Яго палёт 6.07 выказваў цікавасьць хутчэй да беларуска-літоўскай мяжы, а не беларуска-украінска-польскага сэктару. Падаецца, што ў паветранай прасторы ля беларуска-польскай мяжы зьявілася новая актыўнасьць паветраных танкераў, аднак невідавочна, зь якімі задачамі.