Get Mystery Box with random crypto!

Весткі зь нябёсаў 15 чэрвеня - 06 ліпня У скароце: тэндэнцыі | Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Весткі зь нябёсаў 15 чэрвеня - 06 ліпня

У скароце: тэндэнцыі палётаў бартоў і дронаў радыёэлектроннай выведкі (рэв) НАТО другіх 2 тыдняў чэрвеня і пачатку ліпеня, бачных для цывільнай авіяцыі, не паказваюць на чаканьні эскаляцыі з тэрыторыі РБ. Было невялікае падвышэньне актыўнасьці ў апошнія дні чэрвеня. Ёсьць новая тэндэнцыя да большай прысутнасьці паветраных танкераў ля польска-беларускай мяжы, аднак іх задачы няясныя.

Падрабязьней: Асноўная інтэнсыўнасць палётаў рэв НАТО у рэгіёне Ўкраіны прыпадала, як і ў ранейшыя тыдні, на усход Румыніі і над паўночнай акваторыяй ЧМ, з канцэнтрацыяй над сэктарам ЧМ на захад ад Крыму. Палёты для выведкі на беларуска-валынскім напрамку былі рэдкія. Апроч НАТО, швэдзкі самалёт з авіябазы Malmen найчасьцей маніторыў беларуска-польска-ўкраінскае памежжа ў апошні тыдзень чэрвеня, як і ў ранейшыя тыдні. Да беларуска-польска-украінскай мяжы лётаў таксама самалёт з 57 авіябазы румынскіх ВПС, імаверна амэрыканскі.