Get Mystery Box with random crypto!

У Віцебску вынеслі на грамадскае абмеркаванне назвы вуліц у но | Беларусізацыя

У Віцебску вынеслі на грамадскае абмеркаванне назвы вуліц у новым раёне Чаромушкі. Набор стандартны: герой Вялікай Айчыннай вайны, камуніст-кіраўнік гаркама КПБ і, нечакана, гарвыканкамаўская газета, якой сёлета споўнілася ўсяго 30 гадоў.

Ні гістарычных асоб, ні выдатных навукоўцаў, ні дзеячаў культуры. Як казаў адзін класік, «хто б ведаў пра Віцебск, калі б не Славянскі базар?».

А хто на ваш погляд заслугоўвае ўшанавання ў віцебскай тапаніміцы?