Get Mystery Box with random crypto!

BELSQUAD

Лагатып тэлеграм-канала belsquad — BELSQUAD B
Лагатып тэлеграм-канала belsquad — BELSQUAD
Адрас канала: @belsquad
Катэгорыі: Забаўкі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 2.92K
Апісанне з канала

Беларускамоўны востраў мемаў і прышпілаў без палітыкі
Таксама нас можна падтрымаць грашыма(адменам на пеўко)
спасылка на данат у прычэпленым паведамленні
Сувязь з адмінамі: -@chalaviek; -@

Ratings & Reviews

1.00

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

0

1 stars

3


Апошнія паведамленні 70

2022-04-27 17:31:41 Ну што, спадарства
Сёння нашаму пабліку споўнілася роўна 2 гады
цэлых 2 гады мы радуем вас мемамі, ціктокамі, некалі гістарычнымі пастамі

Хацелася б расказаць вам як увогуле паблік быў створаны і чым мы тут займаліся

2 гады таму ўжо ішоў поўным ходам каранавірус, і тады 2 адміна-ўтваральніка сядзелі на каранціне. Сядзелі-сядзелі і раптам у нас абодвух вынікла ідэя стварыць беларускамоўны ў першую чаргу, гістарычны паблік у інстаграме, каб пашыраць веды па гісторыі і рабіць гэта праз пасты з цікавым тэкстам і мемчыкі. Дзякуючы адміну-ўтваральніку(які сышоў у студзені гэтага году), які гады 3 таму вёў свой украінскі паблік(бо этнічны ўкраінец) і меў кантакты з шматлікімі ўкраінскімі суполкамі, нас чакаў вялікі поспех, бо прыкладна за тыдзень мы набралі каля тысячы падпісантаў. Мы стараліся, я(другі адмін-утваральнік) вучыўся гэтай справе і мы ішлі далей, праводзілі ўзаемапіары.

Мы звярталіся да шматлікіх нашых беларускамоўных суполак з мэтай падтрымаць наш праект, але нас ігнаравалі, і толькі некалькі з іх пагадзіліся, за што ім вялікі дзякуй!
Нас не ігнаравалі ўкраінцы, за што і вам вялікі дзякуй!!
Увогуле ўкраінцы зрабілі магутны ўнёсак у развіццё і ўздым нашай культуры і інфапрасторы)

Тады мы пачалі назіраць за тым, як украінцы праяўляюць большы актыў да нашай гісторыі чым свае ж беларусы, што выклікала ў нас сорам(

Але мы йшлі далей і далей, набіралі аўдыторыю, сталі больш рабіць мемаў(бо яны больш сабіралі актыў) і гэтым чынам прыйшлі да стварэння ціктоку ў канцы 2020 году.

У той час беларускамоўны цікток можна сказаць толькі нараджаўся, мы даволі хутка набралі 40к падпісчыкаў(4-5 месяцаў) і тут пачалі сутыкацца з праблемамі. Пачалася "эпоха скаргаў і банаў у цт". Таксама спрабавалі зрабіць тг-канал, але потым закінулі тую справу да лепшых часоў

У той перыяд(вясна-лета 2021)мы 2 разы прыпынялі дзейнасць(на ўсялякі выпадак і проста каб адпачыць і здаць экзамены)

Дзесьці ў верасні мы зноў пачалі рабіць кантэнт, ішлі далей і пасля бану ціктока на 52к падпісчыкаў мы стварылі новы цікток і прыкладна ў той жа момант стварылі тг-канал, на якім вы зараз знаходзіцеся

Напрыканцы студзеня адміны разышліся, я застаўся весці паблік з яшчэ адным адмінам, які прыяднаўся да нас увосені мінулага году.

І вось зараз вас амаль 2 с паловай тысячы жэўжыкаў у тг-канале, 7.5к падпісчыкаў у інстаграме, за які ўсё ж такі адміны возьмуцца некалі і каля 20к падпісчыкаў у ціктоку, за што вам і ўсім астатнім падпісантам у іншых акаўнтах Белскваду дзякуй!!
608 views14:31
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 17:01:26
693 views14:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 15:01:37
390 views12:01
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 12:02:38
756 views09:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 09:02:01
494 views06:02
Адкрыць / каментаваць
2022-04-27 07:58:18 Сёння Белскваду 2 гады!
65 views04:58
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 21:18:49 Можаце сюды(у каменты) напісаць пытанні наконт юбілея белскваду, на самыя ўпадабаныя адкажу, напэўна)
551 viewsedited  18:18
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 21:17:56 ну што, заўтра юбілей?)
565 views18:17
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 20:39:17
зразумелі?
712 views17:39
Адкрыць / каментаваць
2022-04-26 17:01:45
75 views14:01
Адкрыць / каментаваць