Get Mystery Box with random crypto!

Былы баец палка Каліноўскага з пазыўным Зубр выказаў сваё мерк | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Былы баец палка Каліноўскага з пазыўным Зубр выказаў сваё меркаванне пра полк “Пагоня”:

Хоць "полк" — гэта гучна сказана, але ў мяне адназначна станоўчае стаўленне да байцоў "Пагоні". Я паважаю гэтых хлопцаў за тое, што яны прайшлі доўгі шлях. У іх былі праблемы з афармленнем. Людзі з каліноўцаў спрабавалі цалкам манапалізаваць усё [беларускае] ваеннае поле ва Украіне. Я ганаруся тым, што пагонеўцы змаглі супрацьстаяць і выстаялі, не адступілі ад сваіх планаў і ідэй. На цяперашні момант, наколькі мне вядома, яны ўжо ўдзельнічалі ў баях, выконваюць аперацыі і рухаюцца далей.

Крыніца: Еўрарадыё