Get Mystery Box with random crypto!

Беларус-добраахвотнік з пазыўным Зубр, які раней ваяваў у палк | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Беларус-добраахвотнік з пазыўным Зубр, які раней ваяваў у палку Каліноўскага, выказаўся наконт прызначэння Валерыя Сахашчыка на пасаду прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы пераходнага кабінета:

На мой погляд, гэта чалавек з самым вялікім досведам у плане адукацыі. Ён быў на высокай пасадзе і ўзначальваў даволі элітную дэсантна-штурмавую часць. Я да яго стаўлюся станоўча, таму што водгукі пра яго ад людзей у асноўным добрыя. Першы месяц працы пакажа, як Сахашчык сябе праявіць. Таму чакаем, спадзяёмся. На мой погляд, мы ўсе павінны аб'яднацца, падтрымаць Валерыя Сахашчыка і дапамагчы яму дамагчыся поспеху ў агульнай справе.

Еўрарадыё: Сахашчык выказаўся, што будзе рабіць усё, каб у Беларусі не дайшло да грамадзянскай вайны. Атрымліваецца, сілавы сцэнар змены ўлады адпадае?

Толькі недасведчаны цывільны або псіхічна нездаровы чалавек можа жадаць грамадзянскай вайны. І ні адзін разважны чалавек не хоча браць на сябе адказнасць за гібель падначаленых. Таму гэта правільная пазіцыя. Нам не патрэбна грамадзянская вайна. Але ў Беларусі хунта акупавала ўладу, і калі давядзецца вырашаць сілавым шляхам, то нам патрэбны будзе менавіта бліцкрыг.

Крыніца: Еўрарадыё