Get Mystery Box with random crypto!

Файная навіна для ўсіх аматараў падкастаў у Беларусі. Студыя t | Беларускія падкасты

Файная навіна для ўсіх аматараў падкастаў у Беларусі. Студыя teamteam арганізоўвае падкаст-пляцоўку на фестывалі Vulitsa Ezha ў Батанічным садзе 18-19 чэрвеня.
Там можна будзе пазнаёміцца з падкастамі, паспрабаваць запісаць свой, паслухаць спікераў і папрысутнічаць на адкрытым запісе некаторых падкастаў.

Лекцыі будуць праходзіць 2 дні. Адзначым тыя, якія анансаваны па-беларуску:
- Дзяніса Трацюка (падкаст-лабараторыя "Цэх-162", Брэст) – пра тое, як запусціць падкаст з дапамогай таго, што ёсць "пад рукой";
- серыя лекцый аўтаркі падкаста “Так склалася гістарычна” Ганны Дзягель і яе гасцей Таццяны Даўгач і Сяргея Емельянава – пра цікавосткі з гісторыі Беларусі;
- Улада Кароткага (падкаст "Забі зяпу") – пра беларускія падкасты і аўдыёкнігі на Яндэкс Музыцы.
Іншыя лекцыі – на карцінках вышэй.

Важна: калі вы хочаце паспрабаваць запісаць свой падкаст на фэсце, запоўніце форму на сайце teamteam.

Відэа ўсіх лекцый можна будзе пасля знайсці на сайце студыі і яе Youtube-канале.