Get Mystery Box with random crypto!

#падкаст_па_беларуску Вітаю, даўно не чуліся! А мне ёсць, пра | Беларускія падкасты

#падкаст_па_беларуску

Вітаю, даўно не чуліся! А мне ёсць, пра што вам расказаць – пра даволі свежанькі падкаст "Кніжная шафа" на літаратурныя і калякніжныя тэмы.

Падкаст называецца гэтак жа, як і невялічкая кнігарня на Грушаўцы ў Мінску, у якой працуюць дзве вядучыя падкаста – абедзьве Насты. Адна з Наст вам ужо знаёмая па падкасту Bellit, пра які я пісала раней.

З апісання падкаста: «У падкасце вас чакаюць разнастайныя кніжныя гісторыі, звязаныя з нашай чытацкай практыкай і наведвальнікамі кнігарні. Будзем расказваць, чым жыве «Кніжная Шафа», раіць кнігі і адказваць на вашы пытанні”.

Дадам, што ў першым выпуску дзяўчаты расказалі, як пачалі працаваць у кнігарні, і што цікавага можна там знайсці. А ў пакуль што апошнім, пятым, выпуску можна пачуць яшчэ адну, трэцюю, Насту, стваральніцу кнігарні “Кніжная шафа”, якая распавяла пра асаблівасці кніжнага бізнесу ў нашай краіне.

Файная асаблівасць падкаста ў тым, што запісваецца ён наўпрост у кнігарні, і часам можна пачуць, як у яе заходзяць наведвальнікі Якасць гуку пры гэтым добрая, асбаліва пачынаючы з трэцяга выпуска.

Шчыра раю вам пазнаёміцца з “Кніжнай шафай” і падтрымаць падкаст сваімі праслухоўваннямі і водгукамі!

Слухаць “Кніжную шафу” на ўсіх платформах - https://podcast.ru/1593852520