Get Mystery Box with random crypto!

Раблю сёння zoom-лекцыю пра 19 красавіка. Крыху прызабытая, а | Беларускі Бабілон

Раблю сёння zoom-лекцыю пра 19 красавіка.

Крыху прызабытая, але важная дата. Менавіта ў гэты дзень у 1863 годзе распачалося паўстанне ў Мінскай губерніі.

У сучасным уяўленні гісторыя таго паўстання моцна сціснулася вакол адной асобы - Канстанціна Каліноўскага. І гэта не зусім правільна. Баявыя дзеянні на Міншчыне рыхтавалі зусім іншыя людзі, чые прозвішчы зараз мала што скажуць паспалітаму чалавеку: Аскерка, Пелікша, Чакатоўскі, Козел-Паклеўскі.

Пра іх і пагаворым. Пра іх мары, памкненні, расчараванні і лёсы пасля разгрому. І пра тое, што адбывалася ў горадзе 19 красавіка 1863 года.

Запіс па спасылцы: https://forms.gle/qugMiyoTtmjjukpBA