Get Mystery Box with random crypto!

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік. Стала | BelarusWithUkraine

Ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік.
Стала вядома пра смерць Івана Марчука, камандзіра батальёна “Волат” Палка імя Каліноўскага, які меў пазыўны "Брэст".

“Мы яго ведалі як мужнага, рашучага і самаадданага чалавека, які за кожнага свайго байца быў гатовы на ўсё. Брэст меў выключны аўтарытэт сярод ваяроў Палка. Акрамя гэтага ён быў адданым сынам беларускай зямлі і верыў у будучыню вольнай Беларусі”, - напісалі каліноўцы.

Таксама вядома, што яшчэ адзін беларускі баец - Ян "Тромблі" Дзюрбейка трапіў у палон.