Get Mystery Box with random crypto!

20-гадовую 'тэрарыстку' асудзілі да 6,5 гадоў калоніі Cтудэн | BelarusWithUkraine

20-гадовую "тэрарыстку" асудзілі да 6,5 гадоў калоніі

Cтудэнтку з Кіраўска Дануту Пярэдня абвінавацілі ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь і абразе Лукашэнкі. У віну ёй паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.

Данута была студэнткай-выдатніцай, аднак адразу пасля ўзбуджэння справы яе адлічылі. 10 чэрвеня КДБ абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці"- туды дадалі 9 чалавек, сярод якіх і Данута.

Крыніца: MAYDAY TEAM