Get Mystery Box with random crypto!

Спадчына Маёй Кра!ны

Лагатып тэлеграм-канала belarusspadchina — Спадчына Маёй Кра!ны С
Лагатып тэлеграм-канала belarusspadchina — Спадчына Маёй Кра!ны
Адрас канала: @belarusspadchina
Катэгорыі: Палітыка
мова: беларускі
Падпісчыкі: 250
Апісанне з канала

Канал пра гісторыю і спадчыну Беларусі. @belarusspadchina

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

1

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Апошнія паведамленні 23

2021-08-09 17:43:36
9 жніўня 1906 у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі з’езд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх К. Міцкевіча (Якуба Коласа), А. Сянкевіча, І. Фёдарава (Янку Маўра). #адукацыя #Мікалаеўшчына #літаратура #мітынг
188 views14:43
Адкрыць / каментаваць
2021-08-08 23:33:45
Тралейбус у гістарычным цэнтры Гродна, 1987 год. #Гродна #фота #транспарт
224 views20:33
Адкрыць / каментаваць
2021-08-06 22:56:04
6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў Празе выдаў свой першы "Псалтыр". #асоба #дата #літаратура
316 views19:56
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 23:11:17
5 жніўня 1506 адбылася бітва пад Клёцкам. Войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Міхаіла Глінскага перамагло войска крымскіх татар, якія ў тыя часы актыўна рабілі набегі на нашы землі. #бітва #вайна #ВКЛ #Клёцк
467 views20:11
Адкрыць / каментаваць
2021-08-05 00:00:48
Стала вядома, што сядзібу Рудніцкіх пачатку ХІХ ст. у вёсцы Асада Дзедзіна Мёрскага раёна прададуць ... за 29 рублёў Канешне, з умовай рэканструкцыі і выкарыстання аб’екта ў нейкім бізнесе. Аўкцыён будзе 12 жніўня. #навіны #рэстаўрацыя #Мёры #будынак
485 viewsedited  21:00
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 22:56:13
У 1980-я ўздоўж трасы з Менска ў кірунку Гродна павінен быў з'явіцца эксперыментальны жылы раён з выкарыстаннем найноўшых інжынерных рашэнняў, уключаючы падземныя аўтастаянкі і вакуумныя смеццязборнікі. Раён, які ўсе ведаюць як сучасныя Кунцаўшчына і Захад, усё ж такі з'явіўся, але стаў чарговым савецкім тыпавым мурашнікам. Сёння гісторыя чарговага раёна Сталіцы. #Менск
523 viewsedited  19:56
Адкрыць / каментаваць
2021-08-03 12:03:54
 3 жніўня 1933 году адбылося Кобрынскае сялянскае паўстанне. Тады падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі супраць польскай улады сяляне Кобрынскага павету лікам 100 чалавек, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Назаўтра ўлады разагналі паўстанцаў. 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зняволення. #паўстанне #Кобрын #Заходняя_Беларусь
445 views09:03
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 23:36:07
Карова на праспекце Пераможцаў у Менску, сярэдзіна 1990-х. Так, калісьці кароў можна было ўбачыць амаль у цэнтры Сталіцы... #Менск #прырода #фота
2.6K views20:36
Адкрыць / каментаваць
2021-08-01 00:02:17
Якуб Колас з сынам Юрыем каля палаца ў Сёмкаве, 1922 год. #фота #асоба #Сёмкава
191 views21:02
Адкрыць / каментаваць