Get Mystery Box with random crypto!

Калі адчыніць спіс усіх населеных пунктаў нашай краіны (ад вёс | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Калі адчыніць спіс усіх населеных пунктаў нашай краіны (ад вёсак і мястэчак да пасёлкаў і гарадоў), дык ведаеце які з іх будзе ў самым канцы?

Вёска Яя знаходзіцца на самай поўначы нашай краіны ў Браслаўскім раёне. Праўда цікавая назва вёскі? Яйчане - мясцовыя жыхары, расказваюць легенду з'яўлення такой назвы. Калісьці на гэтых землях жыло два вялізныя і моцныя азёрскія цмокі. Кожны з іх імкнуўся да таго, каб мясцовыя жыхары вызначалі менавіта яго, як абаронцу і ахоўніка. Счапіліся неяк два цмокі паміж сабой і спрачаліся:
- Я самы моцны!
- Не, Я! Я!
- Я абаронца гэтых земляў! Я!
- Я! Яяяяяя!
Доўга яны біліся і сіламі мераліся, перамагчы ж суперніка ні ў кога сілы не хапала.‌‌‌ Мясцовыя жыхары прапанавалі цмокам спыніць спаборніцтва, тым больш, што сілы былі ў абодвух на зыходзе. А каб нікому не было крыўдна, то людзі гатовы былі ўшанаваць абодвух цмокаў і кожны будзе абаронцам вёскі, а саму вёску так і назвалі - Яя!‌‌‌‌‌​​‌‌ ​‌​‌​‌​ ​‌‌​‌‌​ ​‌‌‌​‌‌ ‌‌‌ ‌‌‌‌‌‌‌‌ ​‌‌ ​‌‌‌‌

#БеларускіяНячысцікі