Get Mystery Box with random crypto!

Працягваем рубрыку #БеларускіяБагі ці #БеларускіПантэон Агонь, | Беларускія Нячысцікі / Biełaruskija Niačyściki

Працягваем рубрыку #БеларускіяБагі ці #БеларускіПантэон Агонь, Аген, Агенец, Агонь-агніч - бог агню, яго персаніфікацыя. Агонь займаў і працягвае займаць адно з важных месцаў у жыцці чалавека. Вядома ж яго, як бога, ушаноўвалі і старажытныя беларусы.

Агонь заўсёды быў часткай важных абрадаў і свят: Масленіца, Купалле. Праз агонь чалавек меў сувязь з астатнімі нябеснымі багамі. У антрапаморфнай форме ён з'яўляўся ў выглядзе чалавека ў чырвонай вопратцы і з агністымі валасамі. Бог Агонь мае неадназначную характарыстыку ў міфалогіі беларусаў, з аднаго боку ён нясе дабро, з другога - ён можа нарабіць нямала шкоды. Усе нячысцікі вар'яцка баяцца Агню, таму гэта добрая зброя супраць рознага роду чарцей.

#БеларускіяНячысцікі #ЛегендыБеларусi
#BelarusFolklore #БеларускаяМіфалогія  #BelarusianMythology #БеларускіФальклор #БеларускіяМастакі
#BelarusianGods