Get Mystery Box with random crypto!

Паэт Уладзімір Няклаяеў заступіўся за Васіля Быкава перад укра | Belarus history

Паэт Уладзімір Няклаяеў заступіўся за Васіля Быкава перад украінцамі.

"Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў уварваўся ва Ўкраіну ў складзе расійскага войска?.. " (с)

Някляеў у сваім фэйсбуку апублікаваў адкрыты ліст да міністра адукацыі Ўкраіны ў абарону Васіля Быкава з заклікам пакінуць ягоныя творы ва ўкраінскай школьнай праграме. Някляеў піша:

"Васіль Быкаў – найвыбітная асоба не толькі ў сучаснай беларускай літаратуры, але і ў нашым сённяшнім жыцці. Ён пісьменнік, які ў сваёй творчасці заўсёды адстойваў праўду. Ён змагаўся за нашу мову, за нацыянальную культуру і гісторыю. За тое, каб Беларусь была Беларуссю, як і Ўкраіна – Украінай. Таму спадзяюся, што чыноўнікі, якія ў запале абыйшліся з ім, з памяццю пра яго, мякка кажучы, непаважліва, выправяць памылку. Такія постаці, як Васіль Быкаў, не мусяць забывацца новымі пакаленнямі, сыходзіць з шэрагу барацьбітоў за нашу будучыню." (с)

На фота Васіль Быкаў і Уладзімір Някляеў