Get Mystery Box with random crypto!

21 чэрвеня 1912 у газэце «Наша Ніва» ўпершыню надрукавана паэм | Belarus history

21 чэрвеня 1912 у газэце «Наша Ніва» ўпершыню надрукавана паэма Янкі Купалы «Курган».

Паэма лічыццы шэдэўрам беларускай літаратуры. Твор здзіўляе паліфанічнасцю, меладычнасцю мовы, моцай рамантычных вобразаў, зграбнасцю кампазіцыі. Паэма красамоўна сведчыць пра арганічную нацыянальна-фальклорную сутнасць купалаўскага мастацкага бачання свету, яскравую народнасць яго мастацкага мыслення і рамантычнага стылю.

Паэма “Курган” моцна паўплывала на далейшае развіццё беларускай літаратуры — яе водгалас адчуваецца у творчасці Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Канстанцыі Буйло.