Get Mystery Box with random crypto!

З'явіўся новы беларускі падкаст 'Утульны горад'! У падкасце п | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

З'явіўся новы беларускі падкаст "Утульны горад"!

У падкасце простай мовай разбіраюць урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.

Першы выпуск быў прысвечаны ўрбаністычным праблемам у беларускіх гарадах і Гродна ў прыватнасці.

Другі - культурнай спадчыне і шляхах яе захавання. У ім падымаюцца цікавыя пытанні наконт таго, што такое спадчына і як кожны з нас на яе ўплывае.

Слухайце, падпісвайцесь і дзяліцесь з сябрамі!