Get Mystery Box with random crypto!

Прэм’ера ў #аўдыятэкаПЭНа! Аўтарскае эсэ філосафкі Вольгі Шп | Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)

Прэм’ера ў #аўдыятэкаПЭНа!

Аўтарскае эсэ філосафкі Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночы аблічча: выпадак Беларусі» цяпер можна паслухаць у аўдыятэцы ПЭНа. «За аўтарскае эсэ пра ролю жанчын у беларускіх пратэстах, эмансіпацыю ўсіх слаёў грамадства і сястрынства ў турме» Вольга сёлета атрымала Прэмію імя Алеся Адамовіча.

Аўдыякніга была запісаная ў рамках праекту Вольгі Падгайскай, створанага падчас стыпендыі міністэрства Культуры Польшчы «Gaude Polonia» у Варшаве. Чытае – актрыса Крысціна Дробыш.

Паслухаць.