Get Mystery Box with random crypto!

У Віцебску затрымалі былую журналістку TUT.ВY Таццяну Матвееву | БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў

У Віцебску затрымалі былую журналістку TUT.ВY Таццяну Матвееву

Яе затрымалі на віцебскім вакзале пасля вяртання з камандзіроўкі. Перад гэтым ёй тэлефанавалі міліцыянты з прапановай «прыйсці на размову».

Мінулы раз журналістку выклікалі ў міліцыю месяц таму. Як потым паведамляла Таццяна: «Прычына была ў тым, што Тут.бай нядаўна прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй». І вось у мяне амаль 2 гадзіны даведваліся, ці не супрацоўнічаю я з ёй. На развітанне сказалі: да новых сустрэч».

UPD. Папярэдне, Таццяну затрымалі паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых акцыяў») за аватаркі ў сацсетках.

Крыніца: @viasna96