Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у панядзелак 18 ліпеня прапануем вам разам схадзіць у Н | Арт Вандроўня

Сябры, у панядзелак 18 ліпеня прапануем вам разам схадзіць у Нацыянальны мастацкі музей на куратарскую экскурсію "Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе", якая сканчаецца напрыканцы наступнага тыдня.

Пачатак экскурсіі ў 17-30.

Рэгістрацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/covbN4SQFwZkq48c8

Уваходны квіток на выставу з экскурсіяй — 12 руб.

Колькасць наведнікаў абмежаваная!

Беларускія абразы, сакральная мастацкая спадчына XVII ст. упершыню прадстаўлены ў такім маштабным выставачным праекце.

Больш за 120 абразоў, створаных у другой палове XVI, на працягу ўсяго XVII і на мяжы XVII–XVIIІ стст., прадаставілі на выставу чатыры беларускія музеі: Нацыянальны мастацкі музей, Музей старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і Магілёўскі абласны краязнаўчы музей. Сярод гэтых твораў ёсць як вядомыя шэдэўры – гонар музейных збораў старажытнабеларускага мастацтва, так і значная колькасць абразоў, якія раней не былі вядомыя шырокаму колу гледачоў.