Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 9 ліпеня Арт Вандроўня працягвае серыю вандров | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 9 ліпеня Арт Вандроўня працягвае серыю вандровак-даследванняў глыбіннай душы Беларусі з экскурсаводкай Вольгай Абразцовай. Гэтым разам мы прапануем выправіцца на Случчыну ды Любаншчыну.

Разыначкай нашага падарожжа будзе свята традыцыйнай народнай стравы “У Пласток на квасок”. Гаспадарыць на свяце збіральнік, даследчык і папулярызатар беларускай народнай танцавальнай культуры Сяргей Выскварка.

Прыкладны маршрут экспедыцыйнай вандроўкі: Менск - Замосце - Слуцк - Смольгава - Любань - Пласток - Менск

Запіс на вандроўку ды іншая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/ScHMpd25iCN9FKxj6

Як адчуць жывую традыцыю беларускай вёскі? Дзе паслухаць іх апавяданні і народныя песні, у якіх уся глыбіня нашай гісторыі? Выправіцца на свята-фэст традыцыйнай народнай стравы гэтай вёскі “У Пласток на квасок”, які штогод арганізоўваюць самі мясцовыя жыхары.

Акрамя фэсту ды экскурсіі мы зробім яскравыя фота з Салігорскімі тэрыконамі і Любанскімі крэйдавымі кар’ерамі.