Get Mystery Box with random crypto!

Купала. 12 адкрыццяў. У бліжэйшы чацвер у 18:30 сустракаемся ў | Арт Вандроўня

Купала. 12 адкрыццяў.
У бліжэйшы чацвер у 18:30 сустракаемся ў Купалавым доме ў рамках праекта "Купала. 12 адкрыццяў"
Сустрэчу правядзе вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Павел Каралёў
80 гадоў таму не стала Янкі Купалы, але таямніца яго смерці дагэтуль не раскрыта. Павел Каралёў распавядзе пра той загадкавы вечар, прадставіць малавядомыя факты, успаміны сучаснікаў
Кошт квіткоў:
6,00 - дарослыя
4,50 - студэнты
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне +375 29 316-04-08
Колькасць месцаў абмежаваная